13 студзеня ў нашым дзіцячым садку прайшло народнае свята Каляды.
Ад шчырага сэрдца вам міра жадаем!
Ніхто з вас ніколі хай гора не знае!
Каб вы доўгія гады жылі, каб здаровымі былі!
Кожны год Каляд чакалі!
Весела гулялі, ды нас не забывалі!
Нашы выхаванцы сустрэлiся з фальклорнымі героямі: Гаспадыняй, Гаспадаром, Цыганкай, Казой, Мядзведзем, калядоўшчыкамі. Дзецi разам з iмi спявалi на роднай мове, гулялi у абрадавыя гульні.
Віншуем усіх са святам!